У Пружанскім раёне 4-гадовы хлопчык Коля "пажартаваў" з выратавальнікамі

4-гадовы хлопчык Коля, які застаўся дома адзін, "пажартаваў" з выратавальнікамі. Яму "было сумна" і ён патэлефанаваў па нумары 101, паведаміў, што ў хаце "гарыць дыван". "Побач няма нікога з дарослых, я дома адзін", — сказаў хлопчык.

Як інфармуе прэс-служба МНС, ён назваў назву вёскі — Мурава, а свой адрас і прозвішча сказіў. На тушэнне пажару, якога не было, прыехалі аж тры экіпажы выратавальнікаў. Ці будзе аштрафавана сям'я хлопчыка-"жартаўніка", не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі