У Празе пачынаецца саміт "Усходняга партнёрства"

Падчас сустрэч будуць абмяркоўвацца перспектывы развіцця ініцыятывы Усходняе партнёрства і палітычная сітуацыя ва Украіне.

Украіну на мерапрыемстве будзе прадстаўляць кіраўнік МЗС Андрэй Дзешчыца, адзначае УНІАН. Беларусь на саміце прадстаўленая не будзе. МЗС нашай краіны заявіў, што ўсе пытанні наконт гэтага варта задаваць арганізатарам.

Нагадаем, што "Усходняе партнёрства" — гэта знешнепалітычная ініцыятыва Еўрапейскага саюза. Яна распаўсюджваецца на шэсць усходнееўрапейскіх суседзяў ЕС — Азербайджан, Беларусь, Арменію, Грузію, Малдову і Украіну.



Фота — NK.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі