У Польшчы праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў

Сёння, 24 траўня, у Польшчы праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Выбарчыя ўчасткі адчыніліся ў 7.00 паводле мясцовага часу. На іх павінны прыйсці каля 30 мільёнаў польскіх грамадзян.

На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць дзеючы прэзідэнт Браніслаў Камароўскі і прадстаўнік партыі “Закон і справядлівасць” Анджэй Дуда.

Як паказваюць сацыялагічныя апытанні, праведзеныя на мінулым тыдні, розніца ў рэйтынгу паміж кандыдатамі складае меней за 1%. Паводле апытання, праведзенага 21 траўня кампаніяй IBRIS, за Камароўскага гатовыя прагаласаваць 47,3% апытаных, а за Дуду ― 47,0%. Вынікі іншага апытання, што праводзілася ў гэты ж дзень кампаніяй PP/OBOP, паказваюць, што за Дуду будуць галасаваць 51%, а за Камароўскага 49% выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі