У Полацку прадпрымальнікі з рынкаў распачалі масавы страйк

У Полацку прадпрымальнікі з рынкаў распачалі масавы страйк

Болей за 500 прадпрымальнікаў у Полацку 16 кастрычніка распачалі стыхійны страйк. Гэта стала рэакцыяй прадстаўнікоў дробнага бізнесу на масавыя праверкі — на рынкі прыходзіла падатковая і міліцыянеры з аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Паводле інфармацыі БелаПАН, атрыманай ад гандляроў, масавыя праверкі пачаліся на рынках 13 кастрычніка, пасля прэзідэнцкіх выбараў. Штодня правяраюць па шэсць прадпрымальнікаў, людзей рэгулярна штрафуюць, адбываюцца канфіскацыі.

Кантрольныя органы маюць прэтэнзіі да дакументацыі. Гандляры сталі зачыняцца, каб зберагчы свой тавар. Прадпрымальнікі не даюць правяраючым запаўняць дакументы і просяць іх выйсці з ралетаў.

Пасля безвыніковай сустрэчы з адміністрацыяй рынку каля 100 прадпрымальнікаў рушылі ў гарадскую падатковую інспекцыю і запэўнілі, што яны “нікога не аддадуць і нікому не дазволяць забіраць тавар”.

Фота: Радыё Свабода

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі