У Полацку кіроўца збіў ліхтарны слуп (фота)

У Полацку кіроўца збіў ліхтарны слуп (фота)

Увечары 7 жніўня, каля 20-й гадзіны, у Полацку адбылося ДТЗ каля моста праз Дзвіну. Як паведамляе прэс-служба МНС, на вуліцы Багдановіча аўтамабіль "Мазда-626" сутыкнуўся з вулічным ліхтаром. Пры аварыі кіроўца аўтамабіля апынуўся заблакаваным у салоне.

Ратавальнікі дасталі пацярпелага з дапамогай спецыяльнага абсталявання. Мужчыну шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі