У Полацку Дзень ведаў будзе днём цвярозасці

1 верасня ў Полацку будзе не толькі Днём ведаў, але і днём цвярозасці. Паводле рашэння полацкага гарвыканкама, у горадзе будзе забаронены продаж алкагольных і слабаалкагольных напояў, у тым ліку і піва.
Алкаголь будзе прадавацца толькі ў кавярнях і рэстарацыях, але яго нельга будзе выносіць за межы памяшканняў. Мясцовыя улады і праваахоўныя органы будуць аналізаваць узровень і характар злачынстваў у гэты дзень, адзначаюць "Народныя навіны Віцебску".

Апошні раз такую акцыю ў Беларусі праводзілі магілёўскія ўлады 27 жніўня. А ў Віцебску дзень цвярозасці абвяшчалі на "Славянскім базары" 16 ліпеня. Тады ў горадзе раскупілі ўсе запасы баярышніка і таннага адэкалона. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі