У Пінску загарэлася і ўзарвалася легкавая машына

У Пінску загарэлася і ўзарвалася легкавая машына

У Пінску загарэлася і ўзарвалася легкавая машына “Аўдзі-100”. Здарэнне адбылося каля 23.00 16 красавіка на вуліцы Багдановіча, каля дома гаспадыні аўто, жанчыны 1972 года нараджэння.

Агонь знішчыў аўтамабіль і справакаваў выбух газавай устаноўкі машыны. Выбуховая хваля выбіла два вакна у доме гаспадыні легкавіка, а таксама тры аконныя блокі ў суседнім доме.

Да прыбыцця пажарных збіць агонь спрабаваў сусед, які атрымаў апёкі твару, галавы, рукі і паясніцы. Мужчына 1979 года нараджэння шпіталізаваны.

Прычына пажару высвятляецца, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі