У Пінску перакуліўся аўтамабіль з пасажырамі, кіроўца ўцёк (фота)

У Пінску перакуліўся аўтамабіль з пасажырамі, кіроўца ўцёк (фота)

Зранку 6 студзеня ў Пінску перакуліўся аўтамабіль з пасажырамі.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, каля 10.40 на вуліцы Брэсцкай аўтамабіль "Вольва" з'ехаў у кювет і перакуліўся. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца  не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, бо ехаў занадта хутка.

Кіроўца з месца аварыі ўцёк, яго шукаюць праваахоўнікі. Акрамя яго ў машыне былі два пасажыры. Аднаго з іх даставілі ў лякарню для аказання дапамогі. Медыкі дыягнаставалі ў яго алкагольную інтаксікацыю.

Фота: gaibrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі