У Пінску памёр падлетак, які скардзіўся на высокую тэмпературу

У Пінску памёр падлетак, які скардзіўся на высокую тэмпературу

У Пінску следчыя расследуюць абставіны смерці 14-гадовага хлопчыка. Як паведаміла парталу tut.by афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, трагічнае здарэнне адбылося яшчэ 20 лютага. Напярэдадні ўвечары ў хлопчыка паднялася тэмпература вышэй за 39 градусаў. Бацькі далі яму таблеткі, якія мусілі "збіць" тэмпературу. Аднак раніцай хлопчыку зноў стала кепска. Тады бацькі выклікалі "хуткую", а пасля, не дачакаўшыся медыкаў, завезлі дзіця ў бальніцу.

Падлетак знаходзіўся ў рэанімацыі, ён быў без прытомнасці. Выратаваць хлопчыка медыкі не змаглі. Ён памёр дзесьці праз чатыры гадзіны пасля таго, як яго прывезлі.

Прызначаныя экспертызы, якія мусяць даць адказ пра прычыны смерці падлетка, вучня 7-га класа. Следчыя забралі лекі, якія прымаў вучань, службовую дакументацыю, апытвалі медыкаў і сваякоў памерлага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі