У Пінску лесавоз зачапіў бервяном рэйсавы аўтобус

У Пінску лесавоз зачапіў бервяном рэйсавы аўтобус

У цэнтры Пінска ў ДТЗ трапілі лесавоз і рэйсавы аўтобус, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на гарадскі аддзел унутраных спраў. Інцыдэнт адбыўся 17 студзеня ў 16.20.

Гружаны лесавозы паварочваў на скрыжаванні і зачапіў рэйсавы аўтобус бервяном, якое выступала за борт. Аўтобус пры здарэнні атрымаў механічныя пашкоджанні. Дарэчы, кіроўца і пасажыры аўтобуса не пацярпелі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі сталі дрэнныя ўмовы надвор'я.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі