У Пінску бум суіцыдаў

Некалькі спроб суіцыду адбыліся ў Пінску на працягу ўсяго чатырох дзён. Аднаго чалавека ўратаваць не ўдалося. Тры заявы наконт спроб самазабойства паступілі ў міліцыю ў адзін дзень. У шпіталь была дастаўлена 15-гадовая дзяўчына, якая выскачыла з акна трэцяга паверха. Цяпер са шматлікімі раненнямі і пераломамі яна знаходзіцца пад наглядам медыкаў.

Прычыны яе ўчынку высвятляюцца. 38-гадовы пінчук спрабаваў атруціцца таблеткамі — яго ўратавалі.

Яшчэ аднаго жыхара горада ўдалося выцягнуць з пятлі ва ўласным гаражы. Па словах аднаго з тых, хто спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, на такі крок яго штурхае немагчымасць забяспечыць сваю сям’ю і адсутнасць самарэалізацыі на працы.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі