У парку Чалюскінцаў вагончык "амерыканскіх горак" насмерць збіў адміністратара

У парку Чалюскінцаў вагончык "амерыканскіх горак" насмерць збіў адміністратара

У сталічным парку Чалюскінцаў вагончык "амерыканскіх горак" насмерць збіў адміністратара атракцыёна. Здарэнне адбылося ўдзень, 22 жніўня, на вачах у дзясятка людзей, якія адпачывалі ў парку.

"Адміністратар, мужчына 1959 года нараджэння. Па папярэдняй інфармацыі ён убачыў, што на рэйкі нешта ўпала. Рэч, якая належала аднаму з пасажыраў цялежкі. Ён паспрабаваў дастаць і ў выніку быў смяротна траўмаваны. Усё насамрэч адбылося, гэта не чуткі. Пакуль што папярэдняя інфармацыя. На месцы працуе следчая група Першамайскага РУУС", ― расказаў Еўрарадыё прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

 

Адміністрацыя "Гарадскіх паркаў" Мінска і кампанія-уладальнік атракцыёнаў "Летапарк" трагічны выпадак не каментуюць. Па звестках відавочцаў, супрацоўнік атракцыёна хацеў падняць з рэек навушнікі адной з кліентак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі