У панядзелак будзе парывісты вецер, невялікі дождж і мокры снег

У панядзелак будзе парывісты вецер, невялікі дождж і мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 20 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е . Уначы пераважна па паўночнай палове, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Уначы і раніцай чакаецца слабы галалёд, у паўднёвых раёнах — слабы туман. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходнім, 5-10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду. Уначы па поўначы, а ўдзень па паўднёва-заходняй палове парывы дасягнуць 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень будзе ад нуля да 5 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі