У панядзелак, 26 верасня, месцамі прагназуюцца замаразкі

У панядзелак, 26 верасня, месцамі  прагназуюцца замаразкі

У панядзелак, 26 верасня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе паўночны, слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-7 градусаў вышэй за нуль, месцамі магчымыя замаразкі да мінус 2 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 10-16 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі