У Палац Незалежнасці набываюць посуд на 2,5 мільярды рублёў

Мінгарвыканкам закупляе для Палаца Незалежнасці (рэзідэнцыі кіраўніка Беларусі) посуд за 2 мільярды 548 мільёнаў рублёў, а гэта каля 258 тысяч долараў. Конкурс на закупку абвешчаны на сайце icetrade.by. Замоўца — Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама. Грошы плануюць выдаткаваць з мясцовага бюджэту.

Еўрарадыё патлумачылі, што закупляецца шмат рознага посуду, але ідзе ён як адзін камплект. Чыёй вытворчасці будзе посуд, стане вядома толькі пасля вынікаў таргоў. Паўдзельнічаць запрасілі Добрушскі фарфоравы завод. Пакуль заявак ад пастаўшчыкоў няма.

Раней у Палац Незалежнасці хацелі купіць сервізы нямецкай фірмы Falken-Porzellan з гербам Беларусі (). Але таргі ў выніку адмянілі. Цяпер у конкурсе вытворца посуду не пазначаны.

Таксама для рэзідэнцыі набываюць 3 953 кнігі за 709 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі