У Оршы блогера з мінулага года трымаюць за кратамі — 45 сутак арышту

У Оршы блогера з мінулага года трымаюць за кратамі — 45 сутак арышту

У Оршы блогера з мінулага года трымаюць за кратамі — 45 сутак арышту. Дзмітрыя Казлова ("Шэрага ката") тройчы асудзілі за ўдзел у антыінтэграцыйных акцыях, якія ў снежні прайшлі ў Мінску, і за заклікі ў сацсетках да ўдзелу ў іх. Спачатку яго затрымалі 25 снежня 2019-га і асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, які ён адбываў у Оршы. Калі тэрмін скончыўся, Казлова не вызвалілі, паколькі падчас адбыцця пакарання ён быў асуджаны яшчэ на 15 сутак. І вось, як піша ў Facebook Паліна Сцепаненка, адбыўся чарговы суд, на які "Шэрага ката" прывезлі з ізалятара. Ён атрымаў яшчэ 15 сутак.

Дзмітрый Казлоў сказаў, "каб чакалi на волi не хутка — "на майскiя", — піша Сцепаненка. На блогера складзены яшчэ 6 пратаколаў, а значыць будуць новыя суды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі