У Нясвіжы пенсіянер зарэзаў уласную жонку

У Нясвіжы пенсіянер зарэзаў уласную жонку

У Нясвіжы 60-гадовы мужчына зарэзаў уласную 59-гадовую жонку. Здарэнне адбылося 20 траўня прыкладна а другой гадзіне ночы. Сямейная пара пенсіянераў пасварылася. Муж  быў п’яны і схапіўся за нож. Падазраванага затрымалі, перадае прэс-служба МУС.

Паводле статыстыкі праваахоўных органаў, у Беларусі 82% забойстваў адбываюцца на глебе спажывання алкаголю. У большасці выпадкаў агрэсар і ахвяра — гэта добра знаёмыя або блізкія людзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі