У нядзелю дажджы чакаюцца на паўднёвым захадзе краіны

Моцныя дажджы чакаюцца ў нядзелю пераважна на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Уначы і раніцай магчымы туман.  Як паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 градусаў на поўначы Беларусі да плюс 10 на поўдні. На Віцебшчыне месцамі на глебе чакаюцца слабыя замаразкі.

Удзень паветра прагрэецца да 11-17 градусаў, а на Гомельшчыне — да 19 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі