У Наваполацку трамвай сышоў з рэек (фота)

У Наваполацку трамвай сышоў з рэек (фота)

У Наваполацку трамвай сышоў з рэек. Здарэнне адбылося 9 чэрвеня ў гадзіну пік. Якраз пасля дзённай змены вярталіся дахаты работнікі завода "Палімір".

Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, пацярпелых у выніку здарэння не было. Рух на лініі быў прыпынены на гадзіну. На месца прыехала аварыйная брыгада з трамвайнага парку і байцы пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада з "Паліміра". За кароткі час, з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-ратавальнага абсталявання, яны паставілі трамвай на рэйкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі