У Наваполацку мужчына задушыў сваю жонку і напаў на дачку

У Наваполацку 46-гадовы мужчына задушыў сваю 48-гадовую жонку. Таксама ён нанёс цялесныя пашкоджанні 19-гадовай дачцэ. Міліцыю выклікала яе старэйшая сястра.

Як паведамляе БЕЛТА, на месца здарэння прыехала следча-аператыўная група, група хуткага рэагавання міліцыі, супрацоўнікі Дэпартамента аховы, ДАІ і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў. Яны спадзяваліся гэтымі сіламі затрымаць па гарачых слядах падазраванага ў забойстве. І сапраўды яго хутка схапілі — мужчына знаходзіўся ў аўтамабілі каля дома.

У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу па артыкуле "забойства". Адзначаецца, што раней мужчына не меў праблемаў з законам. Медычнае асведчанне паказала, што ён быў цвярозы, не быў у стане наркатычнага ап'янення. Паколькі следства мае дадзеныя пра дзіўныя паводзіны падазраванага, была прызначана яго комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Дарэчы, абедзве дачкі мужчыны былі шпіталізаваныя. Пра стан іх здароўя нічога не паведамляецца.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі