У наступным сезоне з ФК “Іслач” здымуць адразу 7 ачкоў за дагаварны матч

У наступным сезоне з ФК “Іслач” здымуць адразу 7 ачкоў за дагаварны матч

З футбольнага клуба “Іслач” на старце сезона-2017 здымуць адразу 7 ачкоў — за ўдзел у дагаварным матчы. Такое рашэнне прыняў дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футболу. Інцыдэнт адбыўся 30 красавіка — “Іслач” гуляла з брэсцкім “Дынама”. Вынік матчу ануляваны, “ваўкам” залічылі тэхнічную паразу 0:3, аднак на становішча каманд у турнірнай табліцы гэта не паўплывала — “Дынама” тады выйграла з лікам 4:2.

Пакараныя таксама два клубы з першай лігі — “Луч” і “Ашмяны”. Вынік матчу 10 тура паміж “Лучом” і “Гомельчыгункатрансам” (3:1) ануляваны, сталічнаму клубу залічылі тэхнічную паразу 0:3. Вынік матчу 11 тура першай лігі паміж камандамі “Ашмяны” і “Луч” (3:3) таксама ануляваны, ачкі згубілі абодва клубы.

Вынік матчу 21 тура першай лігі паміж “Ашмянамі” і “Баранавічамі (1:1) ануляваны, “Ашмянам” залічылі тэхнічную паразу — 0:3.

“Луч” пачне чэмпіянат-2017 у першай лізе з мінус 10 ачкамі, “Ашмяны”, якія вылецелі ў другую лігу, пачнуць чэмпіянат з пасівам у 5 ачкоў.

Крымінальную справу аб дагаварных матчах вядзе Следчы камітэт. Папярэдняе расследаванне працягнутае да снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі