У Нацыянальнай бібліятэцы паказалі новую калекцыю этнавопраткі (фота)

26 траўня ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы падчас прэзентацыі электроннага рэсурсу "Мода і час" прайшоў паказ калекцыі сучасных беларускіх вышыванак ад майстэрні Elen Carotte. "Наша ніва" адзначае, што Elen Carotte — лінейка вопраткі, якая імкнецца захаваць традыцыі беларускага народнага строю, даўшы яму жыццёвы імпульс у сучасным свеце. Таму майстэрня развівае абодва напрамкі дзейнасці, як у галіне аўтэнтычнасці, так і ў модных тэндэнцыях.

Прадстаўленая вопратка для дзяцей і моладзі выкананая з лёну высокай якасці, а вышыўка максімальна набліжаная да рэгіянальных узораў, захоўвае асноўныя рысы, характэрныя для знешняга выгляду беларускай кашулі. Разам з тым крой адаптаваны да сучаснага адзення, гэта зроблена свядома, каб даць магчымасць спажыўцу карыстацца зручнай вопраткай у паўсядзёнцы.

Фота Сяргея Гудзіліна, nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі