У мінскую міліцыю прыйшла дзяўчына, якую шукалі тры гады

У Партызанскае РУУС Мінска прыйшла 18-гадовая дзяўчына, якую тры гады шукалі па падазрэнні ў здзяйсненні цяжкага злачынства. Летам 2012-га яна, пасля знаёмства з двума хлопцамі з Расіі, скрала 10 тысяч долараў. Яна пачала хавацца, мяняла месца жыхарства ў Беларусі, са сваякамі кантакты перарвала, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Калі дзяўчыне надакучыла такое жыццё, яна вырашыла здацца. У адносінах мінчанкі распачатая крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж", ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Дзяўчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі