Вы тут

У Мінску з’явілася таксоўка для сабак (фота, відэа)

Фота: БелаПАН

У Мінску з’явілася таксоўка для перавозкі хатніх жывёл. Сервіс AnimalExpress з траўня па верасень дзейнічаў у тэставым рэжыме, а ў кастрычніку распачаў працу ў поўным аб’ёме.

Як распавёў naviny.by стваральнік новай службы таксі Пётр Якушэнка, у такім транспарце жывёлу, напрыклад, можна даставіць у ветэрынарную клініку. Прычым людзей перавозяць толькі як суправаджальнікаў хатніх гадаванцаў. 80% пасажырскай часткі машыны аддадзена жывёле і толькі 20% — чалавеку.

Пасля кожнай паездкі салон прыбіраюць і дэзінфікуюць. Нават вялікі сабака можа сядзець, ляжаць і свабодна рухацца. Кожны кіроўца мае базавую кіналагічную падрыхтоўку. Кошт паездкі разлічваюць загадзя і гаспадары жывёлы адразу ведаюць, колькі ім будзе каштаваць такая перавозка.

Сервіс AnimalExpress працуе афіцыйна, яго дзейнасць ліцэнзаваная. Цяпер у парку таксовак для жывёл усяго тры машыны, але бізнэс плануе пашырацца.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі