У Мінску з'явіцца сімвалічная магіла футбаліста Валянціна Бялькевіча

На Паўночных могілках Мінска з'явіцца сімвалічная магіла-кенатаф славутага футбаліста Валянціна Бялькевіча. Пра гэта ў інтэрв'ю "Комсомольской правде" паведаміў яго бацька Мікалай Бялькевіч.

Спартовец памёр 1 жніўня 2014 года ва ўзросце 41 года. Ураджэнец Мінска, Бялькевіч пахаваны ў Кіеве, бо апошнія гады працаваў у кіеўскім "Дынама".

"Сын пахаваны ў Кіеве, мы туды часта не наездзімся — зробім яго магілку тут, на Паўночных могілках. Саша Хацкевіч прывёз кіеўскай зямлі, маці Валянціна ўжо вылучылі невялікі ўчастак побач з магіламі дзядулі, бабулі і дзядзькі Валіка. Усталюем помнік: невялікую скульптуру сына з футбольным мячом", — распавёў Мікалай Бялькевіч.

Фота Валянціна Бялькевіча — sport-xl.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі