У Мінску знікла 31-гадовая жанчына-трэнер, яе маглі забіць

У Мінску знікла 31-гадовая жанчына-трэнер, яе маглі забіць

У Мінску знікла 31-гадовая жанчына-трэнер Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства "Дынама". Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, заяву пра знікненне падаў яе знаёмы. Паводле яго слоў, 28 кастрычніка жанчына на асабістым аўтамабілі паехала дахаты ў Завадскі раён сталіцы і перастала выходзіць на сувязь.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Забойства". Праваахоўнікі праводзяць следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы з мэтай высветліць усе абставіны здарэння. У следства ёсць дадзеныя, якія сведчаць пра крымінальны характар знікнення жанчыны. Падчас агляду яе кватэры і аўтамабіля былі знойдзеныя сляды, якія сведчаць, што было здзейснена забойства. У яго здзяйсненні падазраецца 28-гадовы мужчына, які затрыманы. З ім працуюць следчыя.

Фота, відэа: sk.gov.by

У Мінску знікла 31-гадовая жанчына-трэнер, яе маглі забіць
У Мінску знікла 31-гадовая жанчына-трэнер, яе маглі забіць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі