У Мінску зменяць расклад грамадскага транспарту і пачатак заняткаў у ВНУ

У Мінску зменяць расклад грамадскага транспарту і пачатак заняткаў у ВНУ

З прычыны каранавіруса ў Мінску памяняюць расклад грамадскага транспарту і пачатак заняткаў у ВНУ. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 19 сакавіка. 

Па яго словах, з адпаведнай просьбай звярнулася Мііністэрства аховы  здароўя, каб развесці ў грамадскім транспарце плыні рабочых і студэнтаў. "Хай студэнты трошкі пазней пачынаюць заняткі ва ўніверсітэтах, яны будуць пазней ехаць на грамадскім транспарце, калі асноўны паток працоўных патрапіць на свае прадпрыемствы. Гэта нават будзе зручней і для горада", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі. 

Ён дадаў, што гэтае рашэнне перш за ўсё датычыць сталіцы.

Таксама ён парэкамендаваў беларусам па магчымасці пабыць у самаізаляцыі. "Людзям трэба раіць, каб яны заставаліся дома. Трэба мабілізаваць нашы сацыяльныя службы, каб дапамагалі старым, у якіх дзяцей няма, якім ніхто дапамагчы не можа. Трэба імі зараз апекавацца", — заявіў Лукашэнка.

Раней беларускі кіраўнік загадваў прыцягнуць міліцыянтаў для барацьбы з каранавірусам і дапамогі старым і нямоглым. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі