У Мінску жанчыне ў абменніку памылкова выдалі 10 мільёнаў рублёў (фота)

У Мінску жанчыне ў абменніку памылкова выдалі 10 мільёнаў рублёў (фота)

У Мінску жанчыне ў пункце абмену валют па вуліцы Янкі Лучыны памылкова выдалі лішнія 10 мільёнаў рублёў. Здарылася гэта напярэдадні дэнамінацыі, 30 чэрвеня. Як інфармуе kp.by, жанчына мяняла валюту. Памылілася касір, якая выдала лішнія грошы. Кліентка іх спакойна пералічыла, паклала ў кашалёк і выйшла з памяшкання.

Цяпер жанчыну шукае міліцыя, якая распаўсюдзіла яе фота. Адзначаецца, што яна мае некалькі дзён, каб вярнуць лішнія 10 мільёнаў, інакш ёй пагражае крымінальная адказнасць па артыкуле "махлярства".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі