У Мінску затрыманы кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха

У Мінску затрыманы кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха

У Мінску затрыманы вядомы кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха. Увечары 21 сакавіка невядомыя мужчыны ў цывільным схапілі яго, паклалі на зямлю, а пасля запіхнулі ў аўтамабіль і звезлі ў невядомым накірунку.

Як напісала ў Facebook Вера Сцебурака, адбылося гэта на Кастрычніцкай, 16, пасля цырымоніі ўручэння літаратурнай прэміі "Дэбют", на якой прысутнічаў Яўдаха.

Як інфармуе Радыё Свабода, бацька Алеся напісаў заяву ў Ленінскі РУУС пра выкраданне сына. У самім упраўленні сказалі, што яго ў іх няма.

Учора міліцыянеры схапілі лідскага актывіста Валерыя Мінца, які раней удзельнічаў у “Маршах недармаедаў” у сталіцы. Мінец лічыць, што яго нейтралізуюць перад Днём Волі.

Агулам за кратамі па ўсёй Беларусі цяпер знаходзіцца больш за 80 актывістаў, у тым ліку апазіцыйныя лідары Анатоль Лябедзька, Павел Севярынец, Юрый Губарэвіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі