У Мінску затрымалі школьніка з псіхатропным рэчывам

У Мінску затрымалі школьніка з псіхатропным рэчывам

У Мінску затрымалі школьніка з псіхатропным рэчывам. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 21 красавіка каля дома па праспекце Дзяржынскага. Затрыманне праводзілі міліцыянеры і байцы спецпадраздзялення "Алмаз". У хлопца 1998 года нараджэння, навучэнца адной са сталічных школ, знайшлі 43,6 грама псіхатропнага рэчыва альфа-PVP, інфармуе прэс-служба МУС.

У яго адносінах распачалі крымінальную справу. Артыкул — "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў" (ч. 3 арт. 328 КК Беларусі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі