У Мінску затрымалі п'яную жанчыну-кіроўцу, якая нецэнзурна аблаяла даішнікаў

У Мінску затрымалі п'яную жанчыну-кіроўцу, якая нецэнзурна аблаяла даішнікаў

У Мінску затрымалі п'яную жанчыну-кіроўцу, якая нецэнзурна аблаяла даішнікаў. Здарэнне адбылося позна ўвечары 2 лістапада. Як паведаміла агенцтву "Мінск-навіны" старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы Анастасія Рэдзько, супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі паведамілі супрацоўнікам ДАІ, што па вуліцы Гвардзейскай з боку праспекта Машэрава да праспекта Пераможцаў рухаецца "Мазда" без уключанага святла фар. Пры гэтым аўтамабіль рухаўся з боку ў бок.

Пабачыўшы даішнікаў, кіроўца "Мазды" заехала ў двор аднаго з дамоў. На патрабаванне спыніцца яна не рэагавала. Толькі пасля трэцяга папярэджання аўтамабіль спыніўся. Жанчына-кіроўца паводзіла сябе неадэкватна, спрабавала ўцячы з аўтамабіля ДАІ. Яе адправілі на медасведчанне, прыбор паказаў 1,8 праміле алкаголя. Вадзіцельскае пасведчанне жанчына атрымала толькі ў траўні бягучага года.

За парушэнне правілаў дарожнага руху склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі