У Мінску затрымалі эксгібіцыяніста са свастыкамі (фота)

У Мінску затрымалі эксгібіцыяніста са свастыкамі (фота)

У Мінску затрымалі 36-гадовага эксгібіцыяніста. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Ленінскага РУУС Мінска Таццяна Кавалёва, 15 лютага мужчына выйшаў на волю пасля адбыцця тэрміна пакарання, а ўжо 18 лютага здзейсніў правапарушэнне — дэманстраваў свае палавыя органы ў грамадскім месцы. Да праваахоўнікаў з заявай звярнулася жанчына. Пазней высветлілася, што гэта не адзінкавы выпадак.

У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу, артыкул — "хуліганства" (ч. 1 арт. 339 КК). Міліцыя шукае пацярпелых ад яго дзеянняў і распаўсюдзіла фотаздымкі. На іх можна пабачыць, што ў хулігана ёсць татуіроўка са свастыкамі.

У Мінску затрымалі эксгібіцыяніста са свастыкамі (фота)
Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі