У Мінску затрымалі беспрацоўнага, які тэрарызаваў школьніка

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, спачатку хуліган патрабаваў грошы ў падлетка ў кавярні. Але яго там затрымала ахова і зламыснік трапіў пад адміністрацыйны арышт. Пасля выхаду на волю хлопец знайшоў школьніка праз інтэрнэт і прызначыў яму сустрэчу, нібыта, каб прынесці прабачэнні. Аднак на сустрэчы ён заявіў, што вымушаны быў заплаціць штраф, таму школьнік мусіць кампенсаваць і матэрыяльныя, і маральныя страты ды назваў цану — 1 млн 200 тысяч рублёў. У той раз падлетак уцёк.


Праз некалькі дзён хуліган сустрэў хлопца і двойчы збіў яго, аднак быў затрыманы міліцыяй. Яму пагражае тэрмін за вымагальніцтва.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі