У Мінску загінуў бізнесмен — упаў з 10-га паверху

У Мінску загінуў бізнесмен — упаў з 10-га паверху

У Мінску загінуў бізнесмен — упаў з 10-га паверху. Цела мужчыны в 4-й гадзіне раніцы 31 траўня знайшлі каля шматпавярховіка, у якім ён жыў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт.

Бізнесмену было 48 гадоў. Вядома, што яго кампанія займалася вытворчасцю пластмасавых вырабаў, пастаўкамі масла і прысадак, мела цікавасць у лагістычным бізнэсе, у яе валоданні быў фітнес-цэнтр.

Па факце гібелі бізнесмена Савецкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Апытваюцца сваякі загінулага, яго суседзі, калегі па працы, прызначаныя экспертызы. Адна з версій — суіцыд.

Адзначым, што на мінулым тыдні стала вядома пра самагубства вядомага беларускага бізнесмена Яўгена Дзегцярыка. Праваахоўнікі праводзяць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі