У Мінску зачынялі станцыю метро “Спартыўная” — знайшлі безгаспадарны чамадан

У Мінску зачынялі станцыю метро “Спартыўная” — знайшлі безгаспадарны чамадан

21 кастрычніка прыкладна ў 12.15 на станцыі метро “Спартыўная” быў знойдзены безгаспадарны чамадан. Знайсці яго ўладальніка не ўдалося, як і даведацца пра змесцива — таму на месца выклікалі сапёрна-піратэхнічную службу. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе сталічнага метрапалітэна.

Чамадан накрылі лакалізатарам выбуху тыпу “Фантан” — гэта стандартныя меры бяспекі пры выяўленні падазроных прадметаў.  У 12.30 было прынятае рашэнне закрыць станцыю “Спартыўная” на ўваход і выхад, цягнікі на станцыі не спыняліся.

Пазней стала вядома, што ў чамадане былі асабістыя рэчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі