У Мінску выдалілі з участка яшчэ адну назіральніцу кампаніі “Права выбару-2015”

У Мінску выдалілі з участка яшчэ адну назіральніцу кампаніі “Права выбару-2015”

У Мінску ўчастковая выбарчая камісія №65 Першамайскага раёна прыняла рашэнне выдаліць з участка для галасавання назіральніцу кампаніі “Права выбару-2015”.

Зранку 8 кастрычніка назіральніца Марыя Паклонская прыйшла на ўчастак і заўважыла, што апячатаная ўчора проразь скрынкі для датэрміновага галасавання ўскрытая. Дзяўчына паспрабавала гэта сфатаграфаваць. Але ёй зрабілі заўвагу, і Паклонская не стала рабіць фотаздымак.

Перад абедам яе азнаёмілі з пратаколам, у якім паведамлялася, што камісія вырашыла пазбавіць яе акрэдытацыі. Падставай называлася тое, што назіральніца замінала працы камісіі. Скаргу на дзяўчыну напісаў назіральнік ад праўладнай арганізацыі.

У сувязі з інцыдэнтам Паклонская накіравала скаргу ў Цэнтрвыбаркам. Яна адзначыла, што падчас пасяджэння камісіі, на якім яе вырашылі выдаліць з участка, прысутнічалі трое з 13 чальцоў участковай камісіі. Гэта, дарэчы, пазначана і ў пратаколе.

Фота: gp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі