У Мінску падняліся падаткі на здачу жылля, рэпетытарства, продаж хатніх жывёлаў

У Мінску падняліся падаткі на здачу жылля, рэпетытарства, продаж хатніх жывёлаў

У Мінску стаўкі адзінага штомесячнага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў павялічыўся ў сярэднім на 15%. Такое рашэнне Мінгарсавета было апублікавана на Нацыянальным інтэрнет-партале.

Гэтае рашэнне было прынятае пасля аналізу даходаў плацельшчыкаў адзінага падатку за 2014 і 2015 гады.

Акрамя гэтага, пашыраецца колькасць відаў дзейнасці ў сферы паслуг, па якіх ІП і фізічныя асобы павінны будуць выплачваць адзіны падатак — з 47 да 50. Сярод іх — здача ў арэнду і здыманне жылых памяшканняў, садовых домікаў і лецішчаў, а таксама машына-месцаў.

Да прыкладу, цяпер за рэпетытарства трэба заплаціць падатак не 260, а 300 тысяч. А стаўкі адзінага падатку з фізічных асоб, якія прадаюць кацянят выраслі таксама на 40 тысяч — да 340, шчанюкоў — на 60 (да 460 тысяч рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі