У Мінску ўладальнікаў пакінутых аўтамабіляў прыцягнуць да адказнасці

Сталічныя ўлады маюць намер зрабіць больш жорсткім кантроль за парадкам у дварах. У прыватнасці, прапануецца заканадаўча замацаваць адказнасць аўтаўладальнікаў за далейшы лёс іх транспартных сродкаў, якія адслужылі свой тэрмін. Як паведамляе агенцтва "Минск-новости", магчыма, будзе ўведзены падатак на зямлю, якую займае аўтамабіль, які гаспадар хоча захаваць як рарытэт. Таксама прапануецца не дазваляць пакупку новага аўтамабіля без даведкі аб здачы на ўтылізацыю старога.

Дарэчы, штогод камунальныя службы прыбіраюць з вуліц і двароў Мінску каля 1,5 тыс. адзінак старых машынаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі