У Мінску ў траўні і чэрвені магчымыя змены ў працы пэўных аўтобусных маршрутаў

У Мінску ў траўні і чэрвені магчымыя змены ў працы пэўных аўтобусных маршрутаў

У Мінску з 11 траўня па 16 чэрвеня магчымыя затрымкі і змены ў працы наступных аўтобусных маршрутаў — №№ 31, 86, 155, 306, 25, 64, 145С, 399.

Як паведамляе Мінсктранс, такая сітуацыя склалася ў сувязі з рэпетыцыяй парада войскаў Мінскага гарнізона на аэрадроме Ліпкі да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня.

Падчас рэпетыцыяў з 11 траўрня па 16 чэрвеня па вуліцах Заснавальнікаў,  Ф.Скарыны, МКАД, вуліцы Ліпкаўскай будзе перасоўвацца тэхніка механізаванай калоны.

У сувязі з гэтым уводзяцца часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту (каля 40 хвілін з пачатку перамяшчэння або вяртання калоны):

11 траўня з 14:00.

18, 19, 25, 26 траўня, а таксама 8, 9, 15, 16 чэрвеня з 7:00.

12, 17, 24, 31 траўня, а таксама 7, 14 чэрвеня з 5:30.

Вяртанне калоны з аэрадрома:

11 траўня а 18:00.

17, 18, 24, 25 траўня, а таксама 7, 8, 14, 15 чэрвеня з 20:00.

12, 19, 26 траўня, а таксама 9, 16 чэрвеня з 20:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі