У Мінску ў ДТЗ цяжарная жанчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму (фота)

У Мінску ў ДТЗ цяжарная жанчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму (фота)

У Мінску ў аўторак удзень у дарожна-транспартным здарэнні цяжарная жанчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму. Як паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы Анастасія Рэдзько, аўтааварыю справакавала 30-гадовая жанчына-кіроўца, якая ехала на “Citroen” па вуліцы Багдановіча з боку вуліцы Няміга ў накірунку праспекта Машэрава. На скрыжаванні Багдановіча з Камуністычнай аўтамабіль паехаў на чырвонае святло і сутыкнуўся з “Opel Omega”, які здзяйсняў левы паварот.

Кіроўца “Citroen” пасля патлумачыла свае дзеянні тым, што яе асляпіла яркае сонца і яна не заўважыла чырвонага святла святлафора. У выніку ДТЗ пацярпела згаданая пасажырка “Opel Omega”, цяжарная жанчына, якую шпіталізавалі. Абодва легкавікі атрымалі тэхнічныя пашкоджанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі