У Мінску ў дарожным здарэнні пацярпела шэсць чалавек

Шасцёра пасажыраў маршруткі сур’ёзна пацярпелі ў выніку дарожнага здарэння на перакрыжаванні вуліц Арлоўскай і Карастаянавай, якое адбылося сёння каля 19.00, паведамляе БЕЛТА. Маршрутка сутыкнулася  з аўтамабілем “Альфа-Рамэа”. Абодва кіроўцы цвердзяць, што ехалі на зялёнае святло з розных бакоў. Усе шасцёра пасажыраў таксоўкі трапілі ў лякарню, у адной дзяўчыны падазраюць пералом пазваночніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі