У Мінску дзяўчынка па дарозе ў школу трапіла пад трамвай (фота)

Раніцай 14 кастрычніка ў 8.15 у цэнтр аператыўнага кіравання ўстановы “Мінскае гарадское ўпраўленне МНС” ад галоўнага дыспетчара “Мінсктранса” паступіла паведамленне аб ДТЗ з удзелам трамвая. Яно адбылося па вуліцы Пляханава, 9.

Як высветлілася, у 7.55 трамвай маршруту №6 наехаў на вучаніцу школы №82 2002 года нараджэння, якая пераходзіла трамвайныя шляхі ў неналежным месцы. Дзяўчынка з папярэднім дыягназам “ЧМТ і пералом прамянёвай косці левага перадплечча” дастаўлена ў 6-ую Гарадскую клінічную бальніцу, паведамляе прэс-служба МНС.

Рух трамваяў быў адноўлены 9.14. Абставіны ДТЗ высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі