У Мінску сёння праходзіць чарговы форум прадпрымальнікаў (фота)
![У Мінску сёння праходзіць чарговы форум прадпрымальнікаў (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/7738cb2c2f877bb6c429780e2e01e8f462ed9d807f600bbe1fpimgpsh_fullsize_distr.jpg.webp?itok=XJpX6uim)
28 верасня ў Мінску праходзіць чарговы форум прадпрымальнікаў, арганізаваны грамадскім аб'яднаннем "Перспектыва". На ім ІП збіраюцца абмеркаваць умовы працы сённяшнія і на бліжэйшыя гады, а таксама прынятую пастанову № 666 аб дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызе прадукцыі замежнай вытворчасці.
Прадпрымальнікаў хвалююць такія пытанні, як павелічэнне штрафаў за парушэнне падатковага заканадаўства і агульны эканамічны спад, у сувязі з чым ІП адзначаюць рэзкае зніжэнне пакупніцкай здольнасці беларусаў.
“Я на Чэрвеньскім рынку гандлюю парфумай, касметыкай, — распавядае прадпрымальніца з Мінска. — Пакупніцкая здольнасць [людзей] знізілася на 60%, але мы дацягнем да новага года і ўсё. Я вельмі спадзяюся, што мы нешта вырашым, але людзі пачалі губляць веру, таму нас сёння так мала, спадзяюся, што будзе болей людзей, што мы нешта вырашым”.
На форум запрошаны першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі, а таксама прадстаўнікі шэрагу беларускіх міністэрстваў і ведамстваў.
Фота: Еўрарадыё