У Мінску сутыкнуліся тралейбус і "БМВ", ёсць пацярпелыя

У Мінску сутыкнуліся тралейбус і "БМВ", ёсць пацярпелыя

У Мінску сутыкнуліся тралейбус і "БМВ", ёсць пацярпелыя. ДТЗ адбылося ўвечары 29 снежня на скрыжаванні вуліц Ташкенцкай і Галадзеда. Як паведаміла БЕЛТА супрацоўніца аддзела ДАІ Заводскага РУУС сталіцы Таццяна Лапко, легкавік, якім кіраваў 21-гадовы вадзіцель, рухаўся з боку МКАД па Ташкенцкай вуліцы і праязджаў скрыжаванне ў прамым накірунку. Тралейбус ехаў у сустрэчным накірунку і паварочваў налева. У выніку сутыкнення былі шпіталізаваныя трое пасажыраў "БМВ", але пазней дваіх з іх адпусцілі. Кіроўцы легкавіка меддапамога не спатрэбілася.  

У тралейбусе былі пашкоджаныя дзверы кіроўцы, некалькі пасажыраў падчас удару ўпалі, але меддапамога ім не спатрэбілася.

ДАІ праводзіць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі