У Мінску стартаваў шосты фестываль рэкламы “Adnak”(фота)

Фестываль беларускамоўнай рэкламы ADNAK стартуе ў Мінску ў шосты раз. Сёлета найлепшую беларускую рэкламу вызначаць ў 23 намінацыях. Арганізатары фэста — культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і партал marketing.by.

Беларуская мова ўжо які год не губляе пазіцый як эфектыўны элемент у рэкламе. Такое меркаванне выказаў у размове з Еўрарадыё кіраўнік партала marketing.by і адзін з арганізатараў фестываля Сяргей Скараход.

Скараход: “Беларуская мова становіцца эфектыўным інструментам, на які звяртаюць увагу і прыватныя, і дзяржаўныя кампаніі. Хтосьці робіць сціплыя крокі, але асноўныя вынікі: у розумах бізнэсу ўжо няма адмаўлення. Ужо думаюць, як зрабіць, каб гэта працавала і было эфектыўна”.

На фестывалі працуюць зоны актыўнасці для дзяцей і дарослых, можна замовіць свой партрэт, пагуляць у кракадзіла, паслухаць музыку. Сёлета тут зайграе Павел Аракелян, TonquiXod, :B:N: ды іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі