У Мінску "Сітраен" збіў на пераходзе дзяўчыну-падлетка

У Мінску "Сітраен" збіў на пераходзе дзяўчыну-падлетка

Дзяўчына-падлетак у Мінску трапіла пад аўтамабіль, калі пераходзіла вуліцу па пешаходным пераходзе.

Як распавяла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Кастрычніцкага РУУС Вікторыя Царук, здарэнне адбылося 3 лютага каля 8.15. 54-гадовы кіроўца рухаўся на "Сітраене" па трэцяй паласе вуліцы Кіжаватава з боку вуліцы Асіповіцкай у напрамку вуліцы Брэсцкай. Па словах відавочцаў, нерэгуляваны пераход знаходзіцца амаль адразу за паваротам. Калі дзяўчына ішла па ім, і адбылося ДТЗ.

Кіроўца растлумачыў, што не заўважыў пешахода своечасова. Дзяўчыну шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Паведамляецца, што цяпер яе жыццю нічога не пагражае.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі