У Мінску шукаюць мужчыну, які прынёс у абменнік фальшывыя еўра і ўцёк

У Мінску шукаюць мужчыну, які прынёс у абменнік фальшывыя еўра і ўцёк

У Мінску шукаюць мужчыну, які прынёс у абменнік фальшывыя еўра, а пасля ўцёк. Як інфармуе sputnik.by са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося ў адным з аддзяленняў банка ў Маскоўскім раёне сталіцы. Мужчына перадаў касірцы тры купюры — дзве па 200 еўра і адну — 100 еўра. Калі ж супрацоўніца банка паведаміла ўладальніку грошай, што ў яе выклікаюць сумненне купюры па 200 еўра, мужчына ўцёк. Ён так спяшаўся, што пакінуў у касе і сапраўдную купюру наміналам 100 еўра.

Мінская міліцыя шукае згаданага мужчыну і распаўсюдзіла відэаролік, на які ён патрапіў. Яму на выгляд 35-40 гадоў, яго рост — 180-185 сантыметраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі