У Мінску шукаюць людзей, якія пацярпелі ад будаўнічага махляра (фота)

У Мінску шукаюць людзей, якія пацярпелі ад будаўнічага махляра (фота)

У Мінску шукаюць людзей, якія пацярпелі ад будаўнічага махляра. Індывідуальны прадпрымальнік Вадзім Крайко заключаў дамовы аб пастаўцы будаўнічых блокаў (свае паслугі прапаноўваў праз інтэрнэт), браў перадаплату, але тавар не пастаўляў. Грошы кліентаў ІП выкарыстоўваў на свае патрэбы.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску Аляксандр Герасімаў, у адносінах 27-гадовага мінчука распачалі крымінальную справу (арт. 209 КК), ён знаходзіцца пад вартай. Ужо задакументаваныя дадзеныя пра траіх пацярпелых. Страты, нанесеныя махляром, склалі больш за 170 мільёнаў рублёў. Праваахоўнікі мяркуюць, што пацярпелых значна больш і не толькі ў Мінску, але і за межамі сталіцы.

У Мінску шукаюць людзей, якія пацярпелі ад будаўнічага махляра (фота)
Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі