У Мінску развітваюцца з Віктарам Івашкевічам (дапоўнена)

Ён некалькі гадоў хварэў на гепатыт, у выніку чаго развіўся цыроз печані. Планавалася аперацыя па перасадцы органу, але знайсці донара не паспелі.

Віктар Івашкевіч ад пачатку 1980-х гадоў удзельнічаў у моладзевым нацыянальным руху, быў удзельнікам "Майстроўні", "Талакі". З 1988 году — у Беларускім народным фронце.

Як рэдактар газеты "Рабочы" ў кастрычніку 2002 года Івашкевіч быў асуджаны на два гады абмежавання волі. Прычынай стаў артыкул "Злодзей павінен сядзець у турме", у якім пракуратура ўбачыла паклёп на кіраўніка краіны.

Да 2009 года ён быў намеснікам старшыні Партыі БНФ, да лютага 2011 года — кіраўнік мінскай гарадской арганізацыі БНФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі