У Мінску п'яны мужчына нагамі разбіў лабавое шкло аўтамабіля ДАІ

У Мінску п'яны мужчына нагамі разбіў лабавое шкло аўтамабіля ДАІ

У Мінску п'яны мужчына разбіў лабавое шкло аўтамабіля ДАІ. Здарэнне адбылося ўначы на Каменнагорскай вуліцы. ДАІшнікам паведамілі, што за рулём аўтамабіля "Таёта Авенсіс", магчыма, сядзіць нецвярозы мужчына. Яны яго знайшлі і спынілі. 32-гадовы кіроўца, сапраўды, быў п'яны, але ад медасведчання адмовіўся. Дарэчы, у машыне ён быў без абутку, толькі ў шкарпэтках.

25-гадовы пасажыр таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Калі яму інспектары ДАІ параілі ісці дахаты, малады чалавек не паслухаўся, ён сеў на капот патрульнага аўтамабіля, пачаў стукаць па ім. Пасля ён з разбегу скакаў на легкавік і разбіў нагамі лабавое шкло. Ніхто з супрацоўнікаў ДАІ не пацярпеў. Зламысніка затрымалі, у яго выявілі 2,5 праміле алкаголя, паведаміла БЕЛТА Алена Волчак, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы.

Па факце хуліганства распачалі крымінальную справу (арт. 339 Крымінальнага кодэксу).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі